Главная | Регистрация | Вход
оомото sekai
Меню сайта
Категории каталога
айкидо и оомото [2]
связь айкидо и оомото глубока
Уэсиба Морихэй [1]
основатель айкидо О-сэнсэй
Буяк [4]
ссылки на тех кто ссылается на Сэнсэя
Форма входа
Приветствую Вас случайный пассажир
Поиск
Друзья сайта
Статистика
Наш опрос
Чего больше: добра иль зла?
Всего ответов: 1224
Мини-чат
Главная » Файлы » айкидо » Буяк

sensei на Радыя Свабоды
[ ] 08.03.2011, 17:54
На "Радыё Свабода" меня часто цитируют
cей сайт:
05.09.2010 Сьцяна, ды гнілая, тыкні - і разваліцца!
Гаворка пра падзею ночы з 30-га на 31-ае жніўня (згодна з новымі дадзенымі, ноч нараджэньня Аляксандра Лукашэнкі), якую оомото sekai ахрысьціў «кактэйль-паці для расейскіх дыпляматаў».


ПРОСТА Ў КОЛІ БЫЎ ДЗЕНЬ НАРОДЗІНАЎ


«Усе ведаюць воплеск дзьвюх далоняў. А як гучыць воплеск адной далоні?». Адказ на гэты клясычны дзэн-будысцкі каан можа быць і такім: як выбух кактэйлю Молатава ў ноч з 30-га на 31-ае жніўня па вуліцы Нававіленскай, д. 1А ў Менску.

Ён адначасова і прагрымеў, выклікаўшы мноства разнастайных інтэрпрэтацыяў, і застаўся бязгучным, таму што ўсе інтэрпрэтацыі выглядалі раўнацэннымі, а значыць і роўна таннымі таксама.

«- Ніякае гэта не КДБ, а менскія анархісты.
- А можа, Мазырскія ўхілісты? Ці Пінскія ананісты? Ці Наваполацкія філатэлісты?»


Цытуе оомото sekai сымптаматычную размову карыстальнікаў сацыяльнай сеткі «ВКонтакте». Іншымі словамі, гэта мог зрабіць хто заўгодна, зь якімі заўгодна мэтамі, ці мала ў каго якія прусакі ў галаве, але праўды мы ніколі не дазнаемся, дый якая розьніца - усё адно нас гэта ня тычыцца.


(блог - senseisekai в ЖЖ):

20.10.2010
Пакуль тоўсты ссохне, дык худы здохне

ПЕРАМОГА АКАЖАЦЦА ПІРАВАЙ

Між іншым, менавіта яму прадракае перамогу senseisekai, ён жа Валер Буяк, «баявы чараўнік», удзельнік «Бітвы экстрасэнсаў», майстар усялякіх усходніх адзінаборстваў, стваральнік рэлігійнай абшчыны аамота і фінансавай піраміды «Сэкай». За стварэньне апошняй ён калісьці і пацярпеў, несправядліва, як сам лічыць, адседзеўшы ў турме сем гадоў і сем месяцаў. Падчас зьняволеньня на знак пратэсту галадаваў 112 дзён і адсек сабе мезенец. Пасьля такога у каго заўгодна трэцяе вока адкрыецца. Напэўна, ягоным прагнозам можна давяраць.

Дык вось, сэнсэй прадракае перамогу «ідэальнаму кандыдату», але дадае: «перамога акажацца піравай і ён не даседзіць да канца тэрміну».

18.12.2010«Калі цябе няма на Плошчы – значыць, цябе няма наогул»

Усяго толькі і трэба, што «адарваць азадак ад... і данесьці яго да аўтобуса, які ідзе на плошчу», як раіць блогер senseisekai.

31.01.2011 Доўгая дарога з эгіпецкага рабства

Паколькі мы пачалі зь містыкі, згадаю колішняе паведамленьне баявога мага senseisekai наконт дня, абранага хранічным прэзыдэнтам для інаўгурацыі. Паводле экзатычнага блогера, 21 студзеня - дзень Гуя-Дэмана, злога Мёртвага Духа, спрыяльны забойству, бітвам, вайне. «Ну, Гуй яму ў помач», - яхідна пасьмейваючыся, падсумаваў баявы маг, які палічыў гэткі выбар неабачлівым. Выглядае, аднак, на тое, што ён памыліўся. Той, хто інаўгураваўся 21 студзеня, на кароткай назе з гэтым самым Гуем. Як бачым, менавіта крывавыя закалоты неспадзявана згулялі яму на карысьць.

06.03.2011 Каго гвалтуюць у турме

Валекс: У беларускай турме забаронена апускаць па "беспределу"


Сапраўднае імя Валекса, які ў пэўных колах вядомы як майстар усходніх адзінаборстваў, маг, лекар і экстрасэнс, Валеры Буяк. Паводле дадзеных Вікіпедыі, у 1988 годзе Буяк заснаваў у Менску цэнтар баявых мастацтваў «Сэкай», навучаў каратэ і айкідо, узначальваў беларускую рэлігійную суполку японскай навукі амота.

У сярэдзіне 1990-х гадоў заснаваў некалькі фірмаў пад гандлёвай маркай «Сэкай» і падобна расейскай МММ сабраў больш чым мільён даляраў ЗША ў тысячаў укладнікаў Беларусі. У1996 годзе быў арыштаваны, а ў 1999 годзе быў асуджаны на 10 гадоў турмы ўзмоцненага рэжыму. На знак пратэсту трымаў галадаваньне, якое, паводле самога Буяка, працягвалася 112 дзён, таксама адрэзаў сабе 2 пальцы. Сярод зэкаў меў рэпутацыю лекара – з дапамогай
нетрадыцыйных мэдычных мэтодык здымаў зубныя болі, таксама пахмельле ў наваполацкай "п'янай зоне, дзе мэнты прадавалі алькаголь зэкам".

Валекс аспрэчвае меркаваньне аднаго з чытачоў Алега адносна таго, што колькасьць згвалтаваных у беларускай няволі ніколькі не ніжэйшая за колькасьць згвалтаваных у расейскіх турмах, а менавіта 40%. Праўдападобна, ня згодны ён і зь іншым меркаваньнем, што належыць чытачу Антону, які распавядае пра ўбачанае яго сябрам у СІЗА на Валадарцы.

На вачох сябра, піша Антон, "згвалцілі маладога хлопца, каб запалохаць астатніх. Рабілася гэта з дазволу адміністрацыі. Шкада, што публічна ў СМІ гэты хлопец адмовіўся пра гэта распавесьці, бо падобны ўспамін яму хутчэй хацелася сьцерці з памяці”.

"Глупства гэта ўсё, – адзначае Валекс-Буяк, і 10-ці адсоткаў там ня будзе. Паверце чалавеку, які прасядзеў 7 зь нечым гадоў і які "таптаў" не адну зону. Уся гэтая інфармацыя – "качка" (= "мармыль") запушчаная мэнтоўскім бокам для запалохваньня. У Беларусі ў крымінальным сьвеце забаронена апускаць па «беспределу», а рэальна гвалтаваць – наогул пад пагрозай згвалтаваньня гвалтаўнікоў. Прыйдзецца напісаць артыкул падрабязней... "


Категория: Буяк | Добавил: oomoto
Просмотров: 541 | Загрузок: 0 | Рейтинг: 5.0/1 |
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]