На "Радыё Свабода" меня часто цитируют cей сайт: 05.09.2010 Сьцяна, ды гнілая, тыкні - і разваліцца! Гаворка пра падзею ночы з 30-га на 31-ае жніўня (згодна з новымі дадзенымі, ноч нараджэньня Аляксандра Лукашэнкі), якую оомото sekai ахрысьціў «кактэйль-паці для расейскіх дыпляматаў».
ПРОСТА Ў КОЛІ БЫЎ ДЗЕНЬ НАРОДЗІНАЎ
«Усе
ведаюць воплеск дзьвюх далоняў. А як гучыць воплеск адной далоні?».
Адказ на гэты клясычны дзэн-будысцкі каан можа быць і такім: як выбух
кактэйлю Молатава ў ноч з 30-га на 31-ае жніўня па вуліцы Нававіленскай,
д. 1А ў Менску.
Ён адначасова і прагрымеў, выклікаўшы мноства
разнастайных інтэрпрэтацыяў, і застаўся бязгучным, таму што ўсе
інтэрпрэтацыі выглядалі раўнацэннымі, а значыць і роўна таннымі таксама.
«- Ніякае гэта не КДБ, а менскія анархісты. - А можа, Мазырскія ўхілісты? Ці Пінскія ананісты? Ці Наваполацкія філатэлісты?»
Цытуе оомото sekai
сымптаматычную размову карыстальнікаў сацыяльнай сеткі «ВКонтакте».
Іншымі словамі, гэта мог зрабіць хто заўгодна, зь якімі заўгодна мэтамі,
ці мала ў каго якія прусакі ў галаве, але праўды мы ніколі не
дазнаемся, дый якая розьніца - усё адно нас гэта ня тычыцца.
Між іншым, менавіта яму прадракае перамогу senseisekai,
ён жа Валер Буяк, «баявы чараўнік», удзельнік «Бітвы экстрасэнсаў»,
майстар усялякіх усходніх адзінаборстваў, стваральнік рэлігійнай абшчыны
аамота і фінансавай піраміды «Сэкай». За стварэньне апошняй ён калісьці
і пацярпеў, несправядліва, як сам лічыць, адседзеўшы ў турме сем гадоў і
сем месяцаў. Падчас зьняволеньня на знак пратэсту галадаваў 112 дзён і
адсек сабе мезенец. Пасьля такога у каго заўгодна трэцяе вока адкрыецца.
Напэўна, ягоным прагнозам можна давяраць.
Дык вось, сэнсэй прадракае перамогу «ідэальнаму кандыдату», але дадае: «перамога акажацца піравай і ён не даседзіць да канца тэрміну».
Паколькі мы пачалі зь містыкі, згадаю колішняе паведамленьне баявога мага senseisekai наконт
дня, абранага хранічным прэзыдэнтам для інаўгурацыі. Паводле
экзатычнага блогера, 21 студзеня - дзень Гуя-Дэмана, злога Мёртвага
Духа, спрыяльны забойству, бітвам, вайне. «Ну, Гуй яму ў помач», -
яхідна пасьмейваючыся, падсумаваў баявы маг, які палічыў гэткі выбар
неабачлівым. Выглядае, аднак, на тое, што ён памыліўся. Той, хто
інаўгураваўся 21 студзеня, на кароткай назе з гэтым самым Гуем. Як
бачым, менавіта крывавыя закалоты неспадзявана згулялі яму на карысьць.
Валекс: У беларускай турме забаронена апускаць па "беспределу"
Сапраўднае імя Валекса, які ў пэўных колах вядомы як майстар усходніх адзінаборстваў, маг, лекар і экстрасэнс, Валеры Буяк. Паводле дадзеных Вікіпедыі,
у 1988 годзе Буяк заснаваў у Менску цэнтар баявых мастацтваў «Сэкай»,
навучаў каратэ і айкідо, узначальваў беларускую рэлігійную суполку
японскай навукі амота.
У сярэдзіне 1990-х гадоў заснаваў некалькі
фірмаў пад гандлёвай маркай «Сэкай» і падобна расейскай МММ сабраў
больш чым мільён даляраў ЗША ў тысячаў укладнікаў Беларусі. У1996 годзе
быў арыштаваны, а ў 1999 годзе быў асуджаны на 10 гадоў турмы
ўзмоцненага рэжыму. На знак пратэсту трымаў галадаваньне, якое, паводле
самога Буяка, працягвалася 112 дзён, таксама адрэзаў сабе 2 пальцы.
Сярод зэкаў меў рэпутацыю лекара – з дапамогай нетрадыцыйных
мэдычных мэтодык здымаў зубныя болі, таксама пахмельле ў наваполацкай
"п'янай зоне, дзе мэнты прадавалі алькаголь зэкам". Валекс
аспрэчвае меркаваньне аднаго з чытачоў Алега адносна таго, што
колькасьць згвалтаваных у беларускай няволі ніколькі не ніжэйшая за
колькасьць згвалтаваных у расейскіх турмах, а менавіта 40%.
Праўдападобна, ня згодны ён і зь іншым меркаваньнем, што належыць чытачу
Антону, які распавядае пра ўбачанае яго сябрам у СІЗА на Валадарцы.
На
вачох сябра, піша Антон, "згвалцілі маладога хлопца, каб запалохаць
астатніх. Рабілася гэта з дазволу адміністрацыі. Шкада, што публічна ў
СМІ гэты хлопец адмовіўся пра гэта распавесьці, бо падобны ўспамін яму
хутчэй хацелася сьцерці з памяці”.
"Глупства гэта ўсё, –
адзначае Валекс-Буяк, і 10-ці адсоткаў там ня будзе. Паверце чалавеку,
які прасядзеў 7 зь нечым гадоў і які "таптаў" не адну зону. Уся гэтая
інфармацыя – "качка" (= "мармыль") запушчаная мэнтоўскім бокам для
запалохваньня. У Беларусі ў крымінальным сьвеце забаронена апускаць па
«беспределу», а рэальна гвалтаваць – наогул пад пагрозай згвалтаваньня
гвалтаўнікоў. Прыйдзецца напісаць артыкул падрабязней... "