У
мяне ў галаве блукае фантазыя, а што калі 7 верасня парлямент абвесціць
дату выбараў? Апазыцыя не гатова да выбарчай кампаніі, і нестоль
істотна калі будуць выбары ў снежні ці ў лютым.
А 17 верасня на дажынках у Лідзе Лукашэнку заб’юць.
"
Плёткі, што ходзяць на Лідчыне, зафіксаваў карэспандэнт радыё «Свабода». Запіс у Мураванцы:
Дзяўчына: «Вы ведаеце, што ў Лідзе дажынкі будуць?»
Кабета: «Кажуць, што Лукашэнку заб’юць на …»
Карэспандэнт: «Хто сказаў?»
Кабета: «Дзедушка стары».
Карэспандэнт: «Усявідзяшчы?»
Дзяўчына: «Ведаеце
што, калі чэсна? Як было. Дзяўчаты ехалі прадаваць у Менск машыну.
Стаяў дзядуля на папуткі. Спыніліся. Сеў гэты дзядуля. І сам, яны нічога
зь яго не выпытвалі — сам сказаў: „Дзевачкі. Машыну ў вас сёньня ніхто
ня купіць. Дамоў будзеце ехаць, будзе вялікая бяда. А «Дажынкі» будуць
апошнія ў жыцьці. І будзе многа загінулых у Лідзе». Яны ехалі, гэтыя
дзевачкі, дамоў, у іх машыну ніхто не купіў. Стаіць мужчына на папуткі.
Яны пасадзілі яго да сябе. Толькі азірнуліся, куды яго везьці, а ён ужо
нежывы».
Кабета: «Людзі ў Лідзе. Я веру і ня веру. Уся
Ліда гаворыць. Апошнія дажынкі і апошняя яго дарога. А за што яго
ўбіраць? Нейкія гады могуць. Можа, гэта прыдумана? Хто знае…»